Месца высадкі дэсанту, па інфармацыі расійскіх каналаў
«Праціўнік каля 9-й раніцы 31 студзеня 2023 года на трох лодках высадзіўся на наш бераг Дняпра, замацаваўся ў найбліжэйшых дамах. Па праціўніку проста цяпер працуе наша рэактыўная і ствольная артылерыя, мясцовасць прыстраляная», — паведамляе канал «Два майора».
Гэта ўжо не першая спроба ўкраінскай арміі захапіць плацдарм на левым беразе Дняпра і прамацаць расійскую абарону. У адной з ранейшых спробаў бралі ўдзел і добраахвотнікі-беларусы, якія ваююць у падпарадкаванні Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Рэйды на левы бераг паказваюць, што ініцыятыва ў гэтай зоне застаецца ў руках украінскай арміі.





