Скрыншот «Беларусь 4»

Скрыншот «Беларусь 4»

«Белорусская жена 
Своим принципам верна:
Она рубит, сеет, пашет
И не жалуется даже.

И красива — загляденье, 
И готовит — объеденье.
Белорусская жена
Лучше всех других она», — такі прыпеў гэтай песні. 

Дзмітрый Азаранка — музыка, вядучы і рэжысёр-пастаноўшчык Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і забавы. Кажа, што халасты.

Ён нарадзіўся ў Магілёве. Там жа пачынаў сваю кар'еру і працягвае выступаць. Напрыклад, 7 сакавіка ў Дзмітрыя будзе канцэрт. Кошт квіткоў — 10 і 15 рублёў. 

Раней «Веснік Магілёва» пра адзін з яго канцэртаў пісаў, што «таленавіты малады выканаўца радаваў публіку музычнымі кампазіцыямі пра каханне, размаўляў з гледачамі, часта спускаўся ў зал, каб запрасіць на танец прыхільніц розных узростаў».

Музыку да яго новай песні напісаў магілёўскі кампазітар Сяргей Папасаў.

А словы — Ганна Сялук. Гэта творчы псеўданім Ганны Сяргееўны Лукашэнка — нявесткі Аляксандра Лукашэнкі, якая нарадзілася ў Шклове.

Яе асобу раней раскрыў Сяргей Чалы ў расследаванні. За два гады яна паспела напісаць песні для МУС, МНС, арміі і нават гімн пракуратуры. А таксама трэкі «Ах, Аляксандр» і «Бульба-дэнс».

Кампазіцыі на яе словы выконваюць Юлія Быкава, Анатоль Ярмоленка, Алена Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Аляксандр Саладуха, Аляксандра Гайдук, Зінаіда Фурор.

Сама «Сялук» непублічная, але ў інтэрв'ю таго ж выканаўцы «Беларускай жонкі» першай справай пытаюцца не пра яго, а пра аўтарку слоў.

«Яна паглядзела мяне ў інстаграме, сказала: «Ты такі вясёлы, актыўны. Давай паглядзім з табой вясёленькае штосьці для тэмы песні». На наступны дзень у мяне ўжо ляжаў тэкст», — расказаў Азаранка.

Вядучы БТ рассыпаў у адрас Сялук нямала кампліментаў.

Чытайце таксама:

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

«Ах, Аляксандр, любая з ім пойдзе ў агонь і ваду». Маладая спявачка прысвяціла песню Лукашэнку

Naviband і ўкраінская спявачка Tayanna запісалі песню на беларускай і ўкраінскай мовах ВІДЭА

Клас
15
Панылы сорам
159
Ха-ха
49
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
27