Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

У выданні Journal of the American Heart Association апублікавалі працу, якая сведчыць, што найбольш важна ўлічваць падчас працэсу пахудзення. Вялікая каманда навукоўцаў прыйшла да высновы, што колькасць калорый першасная, а час прыёму ежы мае мала значэння, піша mlive.com.

Каб даказаць гэта сцверджанне, вучоныя працавалі з 547 удзельнікамі даследавання на працягу шасці месяцаў. Рэспандэнты рэгістравалі час, калі яны прымалі ежу і спалі, а таксама наколькі каларыйным быў кожны прыём ежы. Дадаткова вучоныя аналізавалі даныя вагі і стану здароўя рэспандэнтаў за апошнія 10 гадоў і пасля назірання за прыёмамі ежы.

Існуе шмат метадаў пахудзення, звязаных з тым, калі можна есці. Напрыклад, парада не есці пасля 18 ці 19 гадзін або інтэрвальнае галаданне, калі людзі робяць вялікія інтэрвалы паміж апошнім прыёмам ежы сёння і першым прыёмам ежы заўтра.

Але, паводле навукоўцаў, усё гэта ніяк не звязана са стратай лішняй вагі. З іншага боку, варта ўлічваць, як часта вы ясце: колькасць вялікіх і сярэдніх па памеры прыёмаў ежы звязаная з наборам вагі, а колькасць малых прыёмаў ежы — з яе стратай. Даследчыкі мяркуюць, што калі паменшыць прамежак часу паміж абуджэннем і сняданкам і павялічыць яго паміж вячэрай і засынаннем, то гэта можа паспрыяць таму, што вы будзеце набіраць менш вагі.

Аднак ёсць фактар, які дакладна спрыяе пахудзенню, і гэта тое, як шмат ежы спажывае чалавек. Паводле даследавання, калі паменшыць памер порцый і ў цэлым есці менш, гэта будзе больш эфектыўна, чым абмяжоўваць сваё харчаванне тым ці іншым часам. Калі чалавек есць менш, гэта ўрэшце прывядзе да таго, што яму будзе трэба менш ежы, каб насыціцца, што дазволіць яму скараціць каларыйнасць ежы.

Навукова абгрунтаваныя стратэгіі, якія сапраўды дапамогуць вам есці менш

У які час дня лепш за ўсё займацца спортам? І як без стрэсу выпрацаваць звычку

«Пры гэтым спортам не займалася». Беларусы, якія раней важылі больш за 100 кілаграмаў, расказалі, як худзелі

Клас
37
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
3