Фота іспанскай Грамадзянскай гвардыі
Па звестках агенцтва, буйную партыю наркотыку выявілі падчас сумеснай аперацыі Грамадзянскай гвардыі і мытнага агенцтва Іспаніі.
«Агенты высветлілі, што злачынная арганізацыя гандляроў наркотыкамі збіралася выкарыстоўваць метад «сляпога кручка» для ўвозу наркотыкаў у Іспанію.
У прыватнасці, гандлёвае судна, якое рухалася з Гуаякіля (Эквадор) у порт Барселоны, перавозіла кантэйнеры з легальнымі таварамі какава-парашка, дзе было ўтоена 1340 кг какаіну», — гаворыцца ў публікацыі.
Прадстаўнікі датычных да аперацыі ведамстваў адзначылі, што белы парашок быў знойдзены ў мяхах на дне чатырох кантэйнераў, какава і какаін не былі змяшаныя.
Цяпер паліцыя высвятляе асобы злачынцаў, якія маюць дачыненне да адпраўкі і атрымання наркотыкаў.
Чытайце таксама:
Гомельскія мытнікі шукаюць наркотыкі па каледжах
Наркагандляры прыдумалі, як дастаўляць наркотыкі па ўсім свеце праз Amazon. Вы не паверыце, пад выглядам чаго
У Мінску спалілі палову тоны гераіну






а тут дажэ паўснапа саломы ад родненскай фабрыкі нізя правесці (
ну я так не іграю