Дзінара Алімбекава-Смольская і яе муж Антон Смольскі. Фота: старонка ў Instagram Дзінары Алімбекавай

Дзінара Алімбекава-Смольская і яе муж Антон Смольскі. Фота: старонка ў Instagram Дзінары Алімбекавай

Антон Смольскі лічыць, што «гэта зноў палітызацыя», але «гэта не нам вырашаць».

Маўляў, для гэтага ёсць «больш глабальны узровень»: «Проста калі да нас прыходзіць трэнер і кажа: «Вось мы едзем».

У яго жонкі пазіцыя менш «згодніцкая»: «Я за тое, каб мы выступалі ўсе ў роўных умовах. Калі мы едзем спаборнічаць, то едзем, як і ўсе астатнія».

І хоць таксама прызнала, што пытанне складанае, заявіла: «Мабыць, цяпер я б не пагадзілася ехаць пад нейтральным сцягам».

Між тым, як выглядае, пытанне, каб расійскім спартсменам ехаць на Алімпіяду пад трыкалорам, а беларускім — пад чырвона-зялёным сцягам рэжыму Лукашэнкі, цяпер не стаіць увогуле. Максімум, на што гатовы Міжнародны алімпійскі камітэт — гэта дапусціць атлетаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульняў у нейтральным статусе, і тое пасля «індывідуальнай праверкі» з пакуль незразумелымі крытэрыямі.

Але і гэта пакуль пад вялікім сумневам, бо супраць такога вырашэння пытання збіраецца вялікая апазіцыя на чале з Украінай, якая пагражае ў выпадку допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў нават пад нейтральным сцягам байкатаваць мерапрыемства. Супраць і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, які выступае за тое, каб дапусціць да гульняў пад нейтральным сцягам толькі спартсменаў з ярка выяўленай антываеннай і антылукашэнкаўскай/антыпуцінскай пазіцыямі. 

У такім выпадку Смольскім удзел у спаборніцтвах не пагражае, бо іх пазіцыя — праўладная, і яны неаднаразова яе дэманстравалі.

Клас
13
Панылы сорам
8
Ха-ха
36
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5