Дзмітрый Басік злева. Фота: тэлеграм-канал «Пул первого»

Дзмітрый Басік злева. Фота: тэлеграм-канал «Пул первого»

Басік застаецца часовым павераным, але ўжо нейкі час як пакінуў ЗША і быў у Мінску. 

«Відаць, паколькі ён быў пад рукой, яго ўзялі ў Зімбабвэ ў якасці перакладчыка, у яго бездакорная англійская», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з суразмоўцаў.

«Ён заўсёды быў у пуле перакладчыкаў, якія могуць суправаджаць дэлегацыі высокага ўзроўню. І ў Зімбабвэ, хутчэй за ўсё, ён быў па тых жа справах — як перакладчык», — патлумачыў іншы суразмоўца. 

Прафесійныя якасці Дзмітрыя Басіка высока ацэньваюць яго былыя і дзейныя калегі. Ён быў блізкі з нябожчыкам намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам, які адказваў за амерыканскі кірунак, і апісваецца як спакойны, таварыскі і разумны чалавек. 

Цікавы факт яго біяграфіі: Басік спяваў у беларускім трэш-фолк-метал гурце Vicious Crusade. Гэта быў адзін з заўважных гуртоў свайго часу. Збольшага ён выпускаў англамоўныя хіты, але было і некалькі песень па-беларуску. Апошні альбом называўся Freedom Comes.

Дзмітрый Басік у 2007 годзе

Дзмітрый Басік у 2007 годзе

У розны час Басік працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў, быў консулам у Нідэрландах і часовым павераным у Канадзе. 

Падчас выбараў у 2020-м на ўчастку ў Вашынгтоне вынікі галасавання, якія апублікавала выбарчая камісія, супалі з данымі экзітполаў, якія праводзіліся на выхадзе з участкаў у беларускіх дыппрадстаўніцтвах за мяжой. Ціханоўская тут атрымала 419 галасоў, тады як Лукашэнка — 13.

Клас
29
Панылы сорам
15
Ха-ха
10
Ого
14
Сумна
2
Абуральна
6