Паведамляецца, што на месцы падзення ўзнікла варонка дыяметрам 20 метраў. Сама станцыя пашкоджаная нязначна: там няма электрычнасці. Цягам года праз яе праходзіць больш за 33 млн тон нафты — транзітам праз Беларусь у Еўропу, у абыход Украіны.
Паведамляецца, што пацярпелых у выніку атакі няма.
Учора выданне «Флагшток» паведамляла са спасылкай на публікацыі ў сацсетках пра моцны выбух у раёне Навазыбкава. Тады сцвярджалася, што нібыта спрацавала СПА.





