Фота ілюстрацыйнае
«Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, беларускі знаходзілі аб'явы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні конкурсаў прыгажосці і пісалі іх аўтарам. Пасля некалькіх гутарак па тэлефоне патэнцыйным удзельніцам прыходзіў запаветны смс аб паспяховым праходжанні адбору», — паведамляе Следчы камітэт.
Пасля дзяўчатам прапаноўвалася падрыхтаваць відэавізітоўку, заключыць дамову і аплаціць арганізацыйны ўнёсак.
«Пазней правядзенне мерапрыемстваў пастаянна адкладалася, псеўдазаснавальнікі спасылаліся на розныя прычыны, у тым ліку на пандэмію і чаканне рэгістрацыі саміх конкурсаў, а пасля пераставалі выходзіць на сувязь. Зразумеўшы, што сталі ахвярамі ашуканцаў, дзяўчаты звярнуліся ў міліцыю», — адзначылі ў ведамстве.
На працягу года на вуду «арганізатараў» такім чынам трапіла 21 дзяўчына. Агульная сума нанесенай ім шкоды склала больш за 46 тысяч рублёў. Але ўвогуле пацярпелых можа быць болей.
Чытайце таксама:
Доктарка з Ляхавічаў падзарабляла зняццем сурокаў і нямала з таго мела
З’явіліся махляры, якія маскіруюцца пад энергетыкаў
Як махляры падманваюць беларусаў. Сабралі найбольш папулярныя метады





