«Kyky будзе мяняцца, як мы мяняемся, але захаваем наш стыль, пазітыўны парадак… Мы выбудоўваем групоўку аўтараў. У нас дакладна не будзе чучал — нам падабаюцца нейрасеткі для візуалізацыі нашага кантэнту, але твітаране нам падабаюцца больш. Мы хочам самі выйсці з нашай бурбалкі, разам змяніць краіну і, можа, пасмяяцца ў 2107 годзе з нас узору 2023 года», — дэкларуе рэдакцыя кірунак змен. 

48-гадовы Віктар Малішэўскі з 1996 па 2006 год быў намеснікам галоўнага рэдактара беларускай «Камсамолкі», у 2006 годзе звольніўся адтуль пасля выгнання з пасады галоўнай рэдактаркі Юліі Слуцкай.

У розны час працаваў галоўным рэдактарам «Еўрарадыё», рэдактарам OfficeLife, дырэктарам дэпартамента камунікацый у Альфа-Банку.

Таксама Малішэўскі набыў вялікую папулярнасць як блогер. У 2016 годзе ягоны блог пад назвай «Антыжурналіст» набраў найбольшую колькасць галасоў у намінацыі «Найлепшы рускамоўны сайт альбо блог» на міжнародным конкурсе The Bobs (Best of Online Activism), які ладзіла медыякампанія Deutche Welle. У гэтым блогу журналіст спецыялізаваўся на тым, што «сухой мовай лічбаў каментаваў афіцыёз з экранаў Белтэлерадыё».

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0