Фота: piscart

Фота: piscart

Каманда распрацоўшчыкаў Picsart, платформы для рэдагавання фота і відэа, выпусціла для свайго дадатку новы інструмент AI Replace My Ex.

Ён пры дапамозе нейрасетак можа прыбіраць і замяняць былога хлопца ці былую дзяўчыну на сумесных фатаграфіях.

«Знаёмая гісторыя: у вас ёсць фота, на якім вы выглядаеце вельмі міла, але яно сапсаванае прысутнасцю кагосьці, каго больш няма ў вашым жыцці. Вы б хацелі не бачыць і не думаць пра яго, і цяпер для гэтага неабавязкова выдаляць сотні і тысячы сумесных фота. У Picsart ёсць вельмі простае і цікавае рашэнне», — паведамляюць распрацоўшчыкі праграмы.

AI Replace My Ex дазваляе без якіх-небудзь дызайнерскіх навыкаў за некалькі секунд замяняць былых каханых на любыя іншыя аб'екты: багет, сцяг, змяю, сабаку і многае іншае.

Для гэтага трэба проста выбраць у дадатку інструмент і абвесці чалавека пэндзлем на любой сумеснай фатаграфіі, а затым напісаць, на каго ці на што яго замяніць.

На жаль, функцыя замены ў Picsart на гэты момант даступная толькі для iOS.

Чытайце яшчэ:

Што такое ChatGPT і чаму да яго ставяцца неадназначна? 

«Нанесла мне эмацыйную траўму і выклікала дэпрэсію». Мужчына падаў у суд на сяброўку з-за адмовы стаць яго дзяўчынай 

Google стварыў нейрасетку MusicLM, якая можа генераваць музыку па апісанні карыстальніка

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1