Фота: AP
«Мы плацім вельмі высокую цану за абарону Бахмута. Але мы не можам пакінуць яго. Гэта паказвае, хто мы, і гэта павінна быць зразумела ў Еўропе. Нашыя маладыя людзі аддаюць свае жыцці за права жыць у нашых дамах. Бахмут — гэта не проста нейкі горад, гэта наш дом», — сказаў Падаляк.
Ён не стаў адказваць на пытанне, колькі салдат Украіна губляе ў раёне Бахмута, заявіўшы, што гэтыя лічбы можна будзе агучыць пасля заканчэння вайны.





