Карына Кунгер. Фота: «Укантакце»
У 2020-м дзяўчына працавала рэферэнтам у групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РУУС. У першыя дні пратэстаў яна была на ўзмацненні і здымала на відэа, як жорстка абыходзяцца з затрыманымі, якіх прывезлі ў Фрунзенскае РУУС. Гэта былі людзі, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў на выбарах 9 жніўня 2020 года.
Фрагмент відэа
Кунгер родам з Мазыра. Яна вучылася на філалагічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Шамякіна. Была там сакратаром факультэцкай ячэйкі БРСМ.
«Хоча пасля заканчэння ВНУ абавязкова паспрабаваць свае сілы ў педагагічнай сферы», — пісалася на сайце ўніверсітэта. Але пайшла дзяўчына працаваць не ў школу, а ў сілавыя органы.
У міліцыі Кунгер больш не працуе — звольнілася. Але куды пайшла?
Цяпер Кунгер — судовы выканаўца. Яна працуе ў аддзеле прымусовага выканання Маскоўскага раёна Мінска.
Гэта абяцае Кунгер павышэнне заробку і статус дзяржслужачага.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»





сколько стоят такие брови? тоже может себе такие хочу