Фота ілюстрацыйнае
Алег Селівёраў паспеў сказаць сваякам, што яго падазраюць па артыкуле аб публічных закліках да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або тэракта. Дома ў мужчыны правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і павезлі на допыт.
Раней 27-гадовага Алега Селівёрава правяралі на дачыненне да тэлеграм-канала Nexta Live. Расійскія сілавікі сцвярджалі, што гэты тэлеграм-канал аформлены нібыта менавіта на яго. Але гэтую інфармацыю абверг як ён сам, так і прадстаўнікі Nexta Live.
«Па-першае, сам факт таго, што наш супрацоўнік можа знаходзіцца ў Расіі ці ў Беларусі — гэта абсурд. У мэтах бяспекі ні адзін з дзейных прадстаўнікоў рэдакцыі не наведвае названыя краіны. Па-другое, у рэдакцыі Nexta няма грамадзян РФ», — пракаментавалі там.
Чытайце таксама:
У Расіі падазраюць масквіча ў тым, што ён зʼяўляецца ўладальнікам Nexta Live. Nexta Live гэта абвяргае





