Анкахвораму зняволенаму беларусу адмовілі ў змене меры стрымання, бо мае польскі дазвол на жыхарства
У сярэдзіне снежня ў Баранавічах затрымалі 28-гадовага Анатоля Пугача. Гэта адбылося амаль адразу пасля вяртання мужчыны з Польшчы. Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследаванне пасля выяўленага анкалагічнага захворвання, але сілавікі на гэта не зважаюць, піша «Вясна».
Мужчыну выставілі абвінавачванні па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі і змясцілі пад варту.
Па інфармацыі «Брэсцкай Вясны», 23 студзеня (калі Анатоль ужо больш за месяц быў у СІЗА), адбылося судовае пасяджэнне.
Бок абароны прасіў аб змене меры стрымання. Але аргументам супраць гэтага было названа тое, што ў Пугача ёсць польскі від на жыхарства.
На гэтай падставе суддзя Ірына Паўлоўская адхіліла скаргу і адмовілася змяніць меру стрымання хаця б на хатні арышт.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ