Расія рыхтуецца да наступу. Кіеў просіць зброю ў Захаду і абяцае не страляць па Маскве. Бахмут усё яшчэ ўкраінскі: Міхаіл Падаляк заяўляе, што кошт абароны вельмі высокі. Энергадар: выбухнуў аўтамабіль, загінуў калабарацыяніст. Мітрапаліт Веніямін заняўся справай школьніц: яны падпалілі абраз у цэнтры Мінска, каля Свята-Духава кафедральнага сабора на Нямізе. Цяпер дзяўчатам пагражае калонія.

Суд у Горадні: прыёмныя бацькі гадамі здзекаваліся з дзяцей. Але атрымалі меншы тэрмін, чым даюць за фота з пратэстаў або каментар. Рэпрэсіі не спыняюцца: зачыстка ў Фаніпалі, звальненні на «Атланце» ў Баранавічах. Wargaming цяпер плаціць рэкордныя падаткі ў Літве: колькі?

Фільм «Пра што гавораць мужчыны» знялі з пракату: яго правярае беларускае Міністэрства культуры. Тым часам прыхільнік вайны і біцця жанчын Марат Башараў едзе з гастролямі ў Мінск. У Гомелі прыдумалі «Чысты чацвер» для бюджэтнікаў. Масква загадала змяніць дызайн культавай глыбоцкай згушчонкі. Самы стары сабака ў свеце жыве ў Партугаліі: яму 31 год!

Глядзіце таксама:

Куды падзеўся Лукашэнка? Ён не вярнуўся ў Беларусь / Лаўроў пагражае Малдове / Ператрусы ў алігархаў і чыноўнікаў. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 2 лютага

Аляксандр Лукашэнка і яго шпіц Умка скончылі паездку ў Зімбабвэ, а Ірыну Абельскую знялі за адным сталом з Мікалаем Лукашэнкам. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 1 лютага

Чучала і трактар: Лукашэнка ў Афрыцы / Няўзораў: я ахвяра пуцінскага фашызму / Пазняк і Бахмут. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 31 студзеня

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1