Фота з тэлеграм-канала Андрэя Ярмака

Фота з тэлеграм-канала Андрэя Ярмака

«Нам удалося вярнуць 116 нашых людзей, абаронцаў Марыупаля, херсонскіх партызан, снайпераў з Бахмуцкага кірунку і іншых нашых герояў. 87 воінаў УСУ, двое з якіх — з ССА.

Восем байцоў тэрытарыяльнай абароны, сямёра з Нацгвардыі, шасцёра з Нацпаліцыі, пяцёра з Памежнай службы, двое з ВМС і адзін прадстаўнік ДСНС. З іх двое афіцэраў і 114 радавых і сяржантаў», — напісаў у сябе ў тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Акрамя таго, удалося вярнуць целы загінулых замежных валанцёраў-добраахвотнікаў — Крыстафера Мэцью Пэры і Эндру Тобіаса Мэцью, а таксама цела загінулага воіна-добраахвотніка — ўкраінца, які служыў у французскім Замежным легіёне і пасля пачатку вайны вярнуўся абараняць Украіну — Яўгена Куліка, дадаў Андрэй Ярмак.

Міністэрства абароны Расіі, у сваю чаргу, заявіла пра вяртанне з палону 63 сваіх палонных. Расійскі бок паведамляе, што абмен адбыўся пры пасярэдніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0