На вайне супраць Украіны быў ліквідаваны расійскі топ-афіцэр-палкоўнік Сяргей Палякоў, які камандаваў 14-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння УС РФ (в/ч 74854). Пра гэта паведамляе карыстальнік пад нікам NecroMancer у Twitter.

Паведамляецца, што Палякоў быў ліквідаваны 2 лютага 2023 года. Разам з ім загінуў, прынамсі, яшчэ адзін расійскі вайсковец Іван Марыкаў. Аб іх гібелі паведамлялася на старонках «УКантакце».

Пры якіх абставінах быў ліквідаваны Палякоў і дзе менавіта гэта адбылося — невядома. Адзначаецца, што палкоўнік выконваў «баявую задачу».

14-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння УС РФ базуецца ў Хабараўску. У расійскай арміі яна лічыцца элітнай. 14-я брыгада падпарадкоўваецца Галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню (ГРУ РФ). Вайскоўцы названай брыгады мелі мінімальныя страты на ўсіх войнах, акрамя вайны з Украінай.

У маі вайскоўцы гэтай брыгады пад камандаваннем Палякова знаходзіліся ў Ізюме Харкаўскай вобласці і ў ваколіцах горада. Там быў ліквідаваны іх афіцэр, падпалкоўнік Альберт Карымаў.

У кастрычніку і лістападзе мінулага года 14-я брыгада панесла страты спачатку ў Харкаўскай вобласці, а затым і ў Данецкай. Верагодна, што вайскоўцы гэтай брыгады таксама датычныя да ваенных злачынстваў у Кіеўскай вобласці на пачатку ўварвання.

Пра палкоўніка Сяргея Палякова вядома, што ён камандаваў асобнай брыгадай спецпрызначэння з 2020 года. У 1996-м ён скончыў Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча ў Благавешчанску Амурскай вобласці Расіі. У 2016 годзе ён быў на Данбасе.

Клас
116
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
2