«Не ва ўсіх 118 раёнах краіны прынятыя рашэнні аб замацаванні за суб'ектамі гаспадарання і грамадзянамі тэрыторыі агульнага карыстання населеных пунктаў для выканання работ па іх падтрыманні ў належным санітарным стане. Гэтую практыку неабходна браць на ўзбраенне. Гэта значыць, 100% гэтае рашэнне павінна быць выкананае па рэспубліцы неадкладна. Неабходна актыўна прыцягваць грамадзян да ўборкі снегу на дваровых тэрыторыях і забяспечваць іх неабходным інвентаром. На гэта нам неаднаразова паказваў кіраўнік дзяржавы, прэм'ер міністр і кіраўніцтва Савета Рэспублікі», — сказаў ён.

Сівак зазначыў, што дрэнная ўборка дваровых тэрыторый выклікае скаргі грамадзян і незадаволенасць уладай.

«Абгрунтаваныя нараканні і негатыўныя водгукі грамадзян выклікаюць пытанні стану аўтамабільных дарог, вуліц, населеных пунктаў, уборкі дваровых тэрыторый насупраць жылых дамоў, унутрыквартальных праездаў, пешаходных сувязяў. У студзені месяцы ў некаторых рэгіёнах склалася неспрыяльная гідраметэаралагічная абстаноўка, звязаная з падтапленнем талымі водамі асобных участкаў дарог і мастоў, жылых дамоў, прыватных падворкаў. Разам з тым наракаць толькі на надвор'е не даводзіцца, ва ўмовах парушэнняў і сістэмных недапрацовак, банальнай халатнасці на месцах. Часцяком мясцовыя выканаўчыя распарадчыя органы, у зоне адказнасці якіх знаходзяцца пытанні ўтрымання і рамонту вулічна-дарожнай сеткі, населеных пунктаў і ўборкі тэрыторыі, не надаюць гэтаму належнай увагі. Належнае планаванне бягучых капітальных рамонтаў вуліц ажыццяўляецца на недастатковым узроўні. Арганізацыя і кантроль за ўборкай тэрыторыі ў поўнай меры ў поўным аб'ёме не забяспечваецца. У выніку маем рост заявак і прэтэнзій ад насельніцтва. Гэта фармуе негатыўны эмацыйны фон, перш за ўсё, на адрас мясцовых органаў улады», — дадаў ён.

Сівак падкрэсліў, што такія нарады цяпер будуць праводзіцца штомесяц, а на ўзроўні абласных і раённых выканкамаў — пастаянна.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4