Настасся Шаркевіч. Фота: укантакце

Настасся Шаркевіч. Фота: укантакце

Сёння на канале ГУБАЗіК выйшла відэа з супрацоўніцай «Народнай Волі» Настассяй Шаркевіч, якая вядзе сацыяльныя сеткі выдання і была менеджаркай па рэкламе. Яна распавядае пра тое, што некалькі разоў выходзіла на пратэсты.

Сілавікі ставяць ёй у віну паведамленні, пакінутыя ў тэлеграме. Але каму належыць той выдалены акаўнт, з відэа не зразумела.

Настасся Шаркевіч некалі працавала на Белтэлерадыёкампаніі, СТВ і тэлеканале «Мір». У яе двое дзяцей. Да яе прыходзілі з вобшукам у кастрычніку 2020 года ў межах праверкі па палітычнай крымінальнай справе.

«Народная воля», дзе дзяўчына працуе цяпер, не прызнаная экстрэмісцкай, а нядаўна быў разблакаваны сайт газеты.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
55