Аказалася, што акаунт прадаўца на аўкцыёне называецца saintsrelics — «святыя рэліквіі». Акаунт зарэгістраваны 12 снежня 2020 года ў Чарнагорыі. Сайт паказвае, што прадавец мае 148 водгукаў, пры гэтым 100% водгукаў за апошні год — пазітыўныя. Цяжка сказаць, накрутка гэта ці гандляр апраўдаў чаканні пакупнікоў.

«Святыя рэліквіі для продажу манастырам, касцёлам і прыватным калекцыям», — рэкламуе ён сваю дзейнасць у шапцы старонкі.

Акрамя фэйкавай «святой Еўфрасінні», прадавец прапануе «рэліквіі» святога Францішка Асізскага. Праўда, не срэбны каўчэг з косткамі, а маленькі кавалачак косткі ў аправе. І — таксама з дакументам нібыта ад біскупа, які пацвярджае «сапраўднасць» рэліквіі.

Пра іншы кавалачак косткі гандляр сцвярджае, што яна належыць святому Яну Паўлу ІІ. І таксама падмацоўвае гэта «біскупскім дакументам».

Іранічнай дэталлю з’яўляецца тое, што на «біскупскіх граматах» усюды напісана на лаціне Nullo modo licere eas vendere — «Не дазваляецца прадаваць ні ў якім выпадку». Але месцам высылкі рэліквій пазначаны Ватыкан. Відаць, каб дадаць саліднасці.

Але самым дарагім лотам у гандляра saintsrelics з’яўляецца драўлянае крэсла, на якім нібыта сядзеў першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон.

Гандляр і гэта «пацвярджае» дакументам — праўда, ужо не ад біскупа, а нібыта ад кіраўніка лонданскага аукцыённнага дома Christie’s. Каштуе драўлянае крэсла 28 тысяч даляраў — неяк танна, як для сапраўднага крэсла Вашынгтона.

Праўда «месцам высылкі» гэтага экспаната пазначаны не Ватыкан, а Іспанія.

Пасля прагляду складваецца ўражанне, што мы маем справу з махляром, які прапануе фэйкавыя «рэліквіі» даверлівым пакупнікам.

Чытайце таксама:

«Мошчы Еўфрасінні» — падробка. Вось чаму

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3