«Можна замовіць, набыць, камусь падарыць, паставіць сабе на паліцу, а праз год выкарыстаць драўляную падстаўку пад новы, альбо так на якія патрэбы», — напісала Надзея на сваёй старонцы ў інстаграме.

Таксама ілюстратарка распавяла пра «прыгоды», якія здараліся з календаром у польскіх друкарнях: «Шчыра кажучы, паразумецца з польскай друкарняй аказалася няпроста: то папера была не тая (хаця быццам наконт яе ўсё тлумачылі), то палі чамусьці пакінулі (хаця прасілі без іх), то колер фону адрозніваўся на картках (хаця на макетах быў аднолькавы). То друкарня раптоўна зачынілася. Прыйшлося значна панервавацца, але ў выніку ўсё атрымалася».

Замовіць каляндар можна, напісаўшы @dzeja.art у асабістыя паведамленні.

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0