Паводле слоў міністра, разведаныя запасы карысных выкапняў даюць магчымасць забяспечыць сыравінай усе буйныя горназдабываючыя прадпрыемствы Беларусі пры іх рабоце на поўную вытворчую магутнасць.

«Пры цяперашніх аб’ёмах здабычы прамысловымі запасамі калійных і каменнай солей, даламіту, глін, пяску, Беларусь забяспечаная больш як на 100 гадоў. Запасаў торфу хопіць на 70 гадоў, а запасаў падземных вод, будаўнічага каменю і трэпелу — больш як на 50 гадоў. Акрамя таго, дзякуючы пастаяннай рабоце геолагаў, запасы карысных выкапняў у нас штогод папаўняюцца», — падкрэсліў Андрэй Худык.

Ён дадаў, што ў 2018-2020 гадах выяўленае і папярэдне разведанае радовішча Навадворскае ў Пінскім раёне з новым для Беларусі відам карысных выкапняў — базальтамі і туфамі. Гэты від сыравіны можа быць выкарыстаны для вытворчасці базальтавых валокнаў, арміруючых матэрыялаў і вырабаў, базальтавых супертонкіх валокнаў і іншых вырабаў у мэтах поўнага імпартазамяшчэння.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0