Паводле афіцыйных паведамленняў, утварылася моцнае задымленне. Жыхароў заклікаюць зачыніць дома вокны, а кіроўцаў аўтатранспарту выбіраць маршруты руху не паблізу ад прадпрыемства. Пажар у Марупе не стварае пагрозы для жыхароў Рыгі, праінфармаваў прадстаўнік Рыжскай паліцыі самакіравання.

Намеснік дырэктара Edge Autonomy Яніс Вілманіс паведаміў агенцтву LETA, што пажар прычыніў буйную шкоду, аднак дакладныя яго маштабы пакуль невядомыя.

Прадпрыемства Edge Autonomy з'яўляецца адным з вядучых у свеце вытворцам дронаў. Прадукцыя кампаніі пастаўляецца ў больш чым 70 краін свету, у тым ліку і ва Украіну.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
8