З дакумента вынікае, што ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь «абавязваецца пастаўляць у Рэспубліку Беларусь прыродны газ да 2025 года па сямі ўзаемазвязаных дагаворах пастаўкі: у адрас УП «Мінскаблгаз», УП «Мінгаз», УП «Брэстаблгаз», УП «Гроднааблгаз», РВУП «Гомельаблгаз», УП «Віцебскаблгаз», РУП «Магілёўаблгаз». Гэтыя газазабеспячальныя арганізацыі абавязваюцца прыняць паліва, а ДВА «Белпалівагаз» — аплаціць яго.

Разліковы кошт імпартаванага газу ў 2023—2025 гадах па сямі ўзаемазвязаных дагаворах пастаўкі арыенціровачна складзе 250 млрд расійскіх рублёў ($3,5 млрд па бягучым курсе) штогод з улікам ПДВ. Гэта 257,12% кошту актываў газпрамаўскай «дачкі» ў Беларусі.

Таксама «Газпрам» падоўжыў кантракт на транспарціроўку газу цераз Беларусь, заключаны ў снежні 2014 года. Кошт паслуг па транспарціроўцы газу вызначаны ў аб'ёме 12 млрд расійскіх рублёў ($169,8 млн) у год.

У 2023 годзе Расія пагадзілася прадаваць газ Беларусі па цэнах 2022-га — $128,5 за 1000 кубаметраў. Па дамоўленасці з Расіяй рэспубліка будзе аплачваць газ у 2023 годзе ў расійскіх рублях.

У справаздачы Еўрапейскай камісіі аб стане газавага рынку па выніках III квартала 2022 года гаварылася, што падзенне паставак расійскага газу ў ЕС цераз Беларусь склала 96%.

У 2019 годзе Беларусь імпартавала 20,261 млрд кубаметраў расійскага газу, у 2020-м аб'ём паставак знізіўся на 9%.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1