Наступствы землятрусу ў Турцыі. Фота: AP/Kamran Jebreili
Па стане на раніцу 8 лютага амбасада валодае інфармацыяй і аб тым, што грамадзянка Беларусі, якая пражывае ў горадзе Антак'я (правінцыя Хатай), жывая. Яна знаходзіцца ў бальніцы ў горадзе Адана. Яе муж — грамадзянін Турцыі — памёр у бальніцы. Месцазнаходжанне іх малога дзіцяці пакуль не ўстаноўлена. Пра стан беларускі афіцыйнай інфармацыі няма.
Што тычыцца яшчэ адной грамадзянкі Беларусі і яе двух непаўналетніх дзяцей, якія пражываюць у горадзе Кахраманмараш, то да гэтага моманту сувязь з імі не ўстаноўлена, паведамілі ў пасольстве.





