У Беларусі сярэдняя зарплата на рукі па выніках лістапада 2022 года склала 1417 рублёў, ці каля 500 еўра.

Менш за беларусаў у нашым рэгіёне зарабляюць толькі ва Украіне, якая ваюе (каля 300—350 еўра). Дакладнай інфармацыі па Украіне няма, бо пасля пачатку вайны ўкраінская Дзяржаўная служба статыстыкі перастала публікаваць даныя аб заробках у краіне. 

Сярэдні заробак «чыстымі» ў Польшчы па стане на лістапад 2022 года складаў 1101 еўра. У Літве па даных за трэці квартал мінулага года — 1127 еўра. У Латвіі сярэдні заробак на рукі складае 1012 еўра. Сярэдні заробак у Расіі па інфармацыі за лістапад 2022 года складаў 706 еўра. 

Сярод постсавецкіх краін найбольшыя сярэднія заробкі зафіксаваныя ў Эстоніі, там пасля сплаты падаткаў у сярэднім зарабляюць 1419 еўра.

Самыя высокія сярэднія заробкі на еўрапейскім кантыненце ў Швейцарыі, там у сярэднім зарабляюць каля 6200 еўра
ў месяц.

Чытайце таксама: Фізасобы ў Беларусі ў студзені прадалі наяўнай валюты больш, чым купілі

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
7
Абуральна
4