Фота: abff.by

Фота: abff.by

Права выступаць у Вышэйшай лізе атрымалі БАТЭ, «Гомель», брэсцкае «Дынама», мінскае «Дынама», «Іслач», «Мінск», «Нёман», «Энергетык»-БДУ, «Славія-Мазыр», «Тарпеда-БелАЗ», «Шахцёр».

У той жа час камітэт адмовіў у атрыманні ліцэнзіі ФК «Белшына» за парушэнне артыкула 57 (фінансавы крытэрый), ФК «Нафтан» — артыкулы 17-1 (спартыўны крытэрый), ФК «Слуцк» — артыкулы 40 (кадравы крытэрый), ФК «Смаргонь» — артыкулы 17, 17-1 (спартыўныя крытэрыі), 29, 42, 45, 46 (кадравыя крытэрыі).

Футбольныя клубы маюць права падаць апеляцыю на рашэнне Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ на працягу трох працоўных дзён.

Раней футбольныя клубы «Нафтан», «Слуцк» і «Смаргонь» звярнуліся да выканаўчага камітэта АБФФ з хадайніцтвамі аб прымяненні выключэнняў па выкананні асобных крытэрыяў. Найбліжэйшае пасяджэнне выканаўчага камітэта АБФФ адбудзецца 16 лютага 2023 года.

Таксама па-ранейшаму ў Вышэйшай лізе вакантным застаецца адно месца пасля нядопуску да ліцэнзавання рагачоўскай каманды «Макслайн», якая заваявала права гуляць у элітным дывізіёне па выніках пераходнага перыяду.

Між тым, паводле футбольнага календара на 2023 год, які зацверджаны выканкамам АБФФ яшчэ ў сярэдзіне снежня, у Вышэйшай лізе плануецца ўдзел 16 каманд. Першы тур павінен прайсці ўжо 17—19 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0