Трэніраваў магілёўскі клуб «Тарпеда» Міхаіл Бас з канца 1970-х, калі каманда гуляла ў чэмпіянаце БССР. Уласна кажучы, ён каманду і стварыў. Пад яго кіраўніцтвам яна стала чэмпіёнам БССР, два разы брала срэбраныя медалі і адзін раз бронзавыя.

У 1992 годзе магілёўскае «Тарпеда» стартавала ў элітнай лізе першага чэмпіянату незалежнай Беларусі і не пакідала яе дзевяць гадоў. Вылецела з Вышэйшай лігі каманда «Тарпеда-Кадзіна» толькі ў 2000 годзе і неўзабаве спыніла сваё існаванне. Увесь гэты час кіраваў камандай Міхаіл Бас. Самы паспяховы сезон быў у 1995 годзе, калі «Тарпеда» дайшло да фінала Кубка Беларусі. 

Пад кіраўніцтвам Баса ў складзе магілёўскага «Тарпеда» раскрыліся такія вядомыя футбалісты, як Сяргей Гарлуковіч, Аляксандр Сяднёў, Вячаслаў Герашчанка і Віталь Ланько. Тут завяршалі свае кар'еры Ігар Крывушэнка, Алег Кубараў, Андрэй Скарабагацька, Сяргей Ясінскі, Эдуард Балтрушэвіч і Аляксандр Рабаконь. Большасць з названых футбалістаў пасля стала паспяховымі трэнерамі. 

Пасля заканчэння трэнерскай кар'еры Міхаіл Бас працаваў дырэктарам спартыўнага клуба «Тарпеда» ў Магілёве.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0