Фота AP

Фота AP

Прэзідэнт кампаніі Гвін Шотвел заявіла напярэдадні, што Starlink была створаная і прызначана выключна для мірнага выкарыстання.

«Мы ведаем, што [украінскія] вайскоўцы выкарыстоўваюць іх [тэрміналы Starlink] для сувязі, і гэта нармальна. Але мы не хочам, каб яны выкарыстоўвалі іх у наступальных мэтах», — сказала ў сераду кіраўнік SpaceX, выступаючы на канферэнцыі ў Вашынгтоне.

У прыватнасці, кампанію не задавальняе, што УСУ з дапамогай Starlink ажыццяўляюць кіраванне ваеннымі дронамі падчас вайны супраць Расіі.

Па словах Шотвел, гэта не прадугледжана дагаворам паміж Украінай і SpaceX.

У кастрычніку 2022 года Ілан Маск, якому належыць SpaceX, заяўляў, што кампанія больш не можа сабе дазволіць фінансаваць Starlink на тэрыторыі Украіны, і спыняе пастаўкі новых тэрміналаў.

Дамоўленасць аб працягу працы кампаніі ва Украіне была дасягнутая толькі пасля таго, як Пентагон паабяцаў узяць на сябе частку аплаты паслуг Starlink у гэтай краіне.

Спадарожнікавая інтэрнэт-сувязь — адна з ключавых умоў для эфектыўнага функцыянавання ўкраінскай арміі ў умовах вайны.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
34