Фота: прэс-служба Мінабароны

Фота: прэс-служба Мінабароны

У Беларусі штогод праводзяцца планавыя вайсковыя зборы, у народзе іх яшчэ называюць «забралі ў партызаны». Падчас збораў мужчыны ўзнаўляюць веды па вайсковых спецыяльнасцях. 

Часцей за ўсё на зборы трапляюць тыя, хто адслужыў тэрміновую службу ці скончыў вайсковыя кафедры. 

Раней начальнік упраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Аляксандр Шальпук казаў, што ў 2023-м на вайсковыя зборы плануецца прызваць 9 тысяч чалавек. 

Позвы ўжо пачалі прыходзіць, але ёсць дзіўная заканамернасць: некалькі чытачоў «Нашай Нівы» напісалі нам, што яны атрымалі позвы, хоць ніколі не служылі ў войску, не вучыліся на вайсковых кафедрах і не маюць ніякіх вайсковых спецыяльнасцяў, проста не хадзілі ў войска дзякуючы адтэрміноўкам. 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
13
Сумна
2
Абуральна
50