Паводле інфармацыі беларускага пасольства, ДТЗ адбылося на 105-м кіламетры федэральнай аўтастрады А2 у кірунку горада Гановера.
«У рэйсавым аўтобусе знаходзілася 12 грамадзян Беларусі, 7 з якіх атрымалі лёгкія траўмы», — удакладнілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Нямецкія СМІ паведамляюць, што гэта быў польскі аўтобус, які рухаўся з Варшавы ў Бельгію. На яго борце былі пасажыры з Польшчы, Украіны, Беларусі і Бельгіі.
Па папярэдніх звестках, аўтобус з'ехаў з дарогі каля трох гадзін раніцы ў пятніцу. У выніку гэтага ён перавярнуўся і застаўся ляжаць на даху побач з шашой.
Па словах паліцыі, праверка кіроўцы на месцы на алкатэстары дала адмоўны вынік. Траса на Гановер праз ДТЗ была перакрытая дзве гадзіны.





