«Вось скажыце, калі ласка, людзі, якія так робяць. «А прынясіце нам, калі ласка, торцік, а разліце нам, калі ласка, мы вас не пакрыўдзім». Не пакрыўдзілі!» — паскардзілася ў інстаграме афіцыянтка і выклала чэк.
Госці назаказвалі на 648 рублёў, чаявых пакінулі толькі 2 рублі.
Звычайна прынята пры добрым абслугоўванні пакідаць на чай 10% ад сумы.





