Фота: «Віртуальны Брэст»
Машыны стаяць у пунктах пропуску на межах Беларусі з Літвой і Польшчай, у латвійскім напрамку праезд свабодны, гэта вынікае з даных на сайце Беларускага памежнага камітэта.
Больш за ўсё сабралася легкавых аўтамабіляў на польскім кірунку. Так, па даных на 10:00 13 лютага ў пункце пропуску «Брэст» магчымасці выехаць з Беларусі і ўехаць у ЕС чакае больш за 300 легкавікоў.
Больш за 130 легкавых аўтамабіляў налічваецца і ў чарзе на беларуска-літоўскай мяжы, больш за 50 з іх у пункце пропуску «Прывалка», больш за 40 — у «Беняконях», звыш 20 — у «Лошы» і у «Катлоўцы».
На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.





