Фота: 7days.ru
Кінарэжысёр зняў фільмы «Плюмбум, або Небяспечная гульня», «П'еса для пасажыра», «Час танцора», «Паляванне на лісаў», «Армавір», «Парад планет», «Спыніўся цягнік», «Спыніце Патапава!».
Адзін з самых вядомых фільмаў Абдрашытава «Плюмбум, або Небяспечная гульня» быў зняты ў 1986 годзе і ўвайшоў у лік самых гучных кінастужак перыяду перабудовы. Ён распавядае гісторыю школьніка, які ўступае ў аператыўны атрад, каб ачысціць горад ад злачынцаў і, як сказана на сайце «Масфільма», «жыве па прынцыпе «мэта апраўдвае сродкі», нагадвае Бі-бі-сі.
Абдрашытаў нарадзіўся 19 студзеня 1945 года ў Харкаве. У 1967 годзе скончыў кафедру кібернетыкі МХТІ імя Мендзялеева, працаваў на Маскоўскім заводзе электравакуумных прыбораў.
У 1970 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт ВГІКа, з 1986-га па 1990-ы год быў сакратаром праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР.
Прычынай смерці кінарэжысёра стала анкалагічнае захворванне.





