Фота: AP, lib's
На думку Кансіяна, нават калі расійскім войскам у выніку ўдасца ўзяць горад пад кантроль, «гэта нічога не будзе значыць ні ў аператыўным, ні ў стратэгічным плане».
«Па вялікім рахунку, сэнс тут сімвалічны. Захапіўшы Бахмут, [расійскае камандаванне], напэўна, заявіць аб здабытай вялікай перамозе, але гэта не так», — заявіў Кансіян у інтэрв'ю агенцтву AFP.
У той жа час эксперт прызнаў, што магчымасці УСУ на гэтым кірунку вельмі абмежаваныя і шанцаў утрымаць горад пад кантролем Кіева вельмі няшмат.
«Калі расіяне нападуць менавіта там, то ўкраінцы змогуць хіба што трымаць абарону», — сказаў Кансіян у інтэрв'ю французскаму агенцтву.





