Сёння ноччу ўкраінскія ракеты HIMARS дакладна знішчылі штаб батальёна «Усход» пад Вуглядарам.
Гэта пацвердзіў прапагандыст Хадакоўскі.
«Выдатны прыклад эфектыўнай працы ўкраінскай разведкі па пошуку пунктаў кіравання праціўніка і хуткае рашэнне на паражэнне важнай цэлі», — паведамляюць украінскія СМІ.





