Фота: limoneira.com

Фота: limoneira.com

Каб згатаваць бананавы хлеб з лімонам, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў мукі,
  • 3 чайныя лыжкі разрыхляльніку,
  • палова чайнай лыжкі харчовай соды,
  • чвэрць чайнай лыжкі солі,
  • 1 чайная лыжка молатага імбіру,
  • 110 грамаў размякчанага масла,
  • 150 грамаў цукру,
  • 2 яйкі,
  • 400 грамаў мякаці банана,
  • 50 грамаў смятаны,
  • цэдра і сок 2 лімонаў,
  • для падачы: 2 сталовыя лыжкі цукру і палова лімона (трэба яго вельмі тонка нарэзаць).
  1. Для пачатку разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Потым падрыхтуйце форму для хлеба: трохі змажце яе маслам або засцяліце паперай для выпякання.
  2. Перамяшайце да аднароднасці муку, разрыхляльнік, харчовую соду, соль і імбір. Адстаўце ўбок.
  3. Узбівайце размякчанае масла, пакуль яно не стане аднародным, з крэмавай тэкстурай. Паступова дадавайце цукар і працягвайце ўзбіваць, пакуль тэкстура сумесі не стане лёгкай і пульхнай.
  4. Трохі ўзбіце яйкі і дадайце іх да маслянай сумесі. Перамяшайце да аднароднасці.
  5. Разамніце бананы відэльцам. Дадайце смятану, лімонны сок і цэдру, перамяшайце.
  6. Дадайце бананавую сумесь да яечнай і перамяшайце да аднароднасці.
  7. Вазьміце палову бананава-яечнай сумесі і дадайце яе да мучной сумесі, трохі перамяшайце. Потым дадайце другую палову сумесі і перамяшайце, але старайцеся занадта не мяшаць, бо інакш у вас можа атрымацца вельмі цвёрды бохан.
  8. Выліце цеста ў форму, пакладзіце зверху тонкія лустачкі лімона. Пасыпце цукрам і пастаўце ў духоўку.
  9. Выпякайце хлеб 55—65 хвілін ці пакуль чысты нож, устаўлены ў цэнтр, не будзе выходзіць чыстым. Астуджайце хлеб каля 20 хвілін перад тым, як дастаць яго з формы. Гатовую выпечку можна захоўваць у халадзільніку ў закрытым посудзе каля тыдня.

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне

Выкідаеце лупіны ад банана? А дарма

Рэцэпт на выходныя: нечакана цікавы пірог з морквы

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1