Каля 6-ці гадзін раніцы па мінскім часе над Ла-Маншам астэроід Sar2667 увайшоў у паветраную прастору зямлі і выбухнуў у паветры. Момант маглі бачыць людзі ў паўднёвай частцы Англіі, Уэльса і жыхары паўночнай часткі Францыі.

Міжнародная метэорная арганізацыя, бельгійская некамерцыйная арганізацыя, заявіла, што аб'ект увайшоў прыкладна на 4 км (2,5 мілі) ад узбярэжжа Францыі і стварыў эфект «агнявога шара».

Гэта сёмы выпадак у гісторыі, калі «паветраны выбух» змаглі прадказаць. Перад гэтым падобная з'ява назіралася ў лістападзе мінулага года, калі ў небе над Антарыa, Канада, астэроід увайшоў у атмасферу Зямлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?