Штогод каманда дэкаратараў, праекціроўшчыкаў, дызайнераў і мастакоў стварае і рэалізоўвае новыя праекты экспазіцый, якія не застаюцца без заслужанай увагі, піша blizko.by.

Гэтым разам экспазіцыю падрыхтавалі да Дня ўсіх закаханых. Дрэва ў ёй цэнтральная фігура, галіны яго служаць сімвалічным працягам ствала і ўвасабляюць сабой мужчыну і жанчыну, якія цягнуцца адно да аднаго.

Акрамя дрэва, увагу наведвальнікаў прыцягваюць і дэкаратыўныя часткі, размешчаныя на рознай вышыні, напрыклад, аблокі або невялікія па памеры выспы, кожная з якіх мае сваю назву, напісаную на драўлянай дошчачцы з указальнікам: «Возера радасці», «Крыніца надзеі», «Востраў св. Валянціна», «Востраў планаў», «Вадаспады гневу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?