Адміністратару суполкі «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі!» прысудзілі 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Адміністратара суполкі «За адзіную дзяржаўную мову Беларусі!» у сацсетцы «ВКонтакте», жыхара Гомеля Уладзіміра Буцькаўца затрымалі 5 верасня мінулага года. Гэтаму папярэднічала яшчэ адно затрыманне і адміністрацыйны арышт, піша «Гомельская вясна».
Калі Уладзіміра затрымалі другі раз, то на яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Адміністраваная ім суполка «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі!» незадоўга да таго была прызнаная «экстрэмісцкай».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ