Яўгена Бужынскага абвінавачвалі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, звязаных з абразай і паклёпам на Лукашэнку, распальваннем розных варожасцяў, заклікамі да санкцый, гвалтам альбо пагрозай яго ў дачыненні да службовых асоб і г. д. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Затрыманы Бужынскі быў 9 чэрвеня 2022 года. 13 лютага суддзя Ігар Собалеў вынес прысуд — 6 гадоў зняволення і 50 базавых велічынь штрафу.

23 снежня мінулага года КДБ унёс палітвязня ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?