Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Рыбу была ўвезеная ў Расію ў студзені 2023 года праз Беларусь пад выглядам прадукцыі Фарэрскіх астравоў — прынамсі, менавіта на іх беларускія чыноўнікі аформілі сертыфікат, піша РБК.

Аднак Дзяржаўная служба харчавання і ветэрынарыі Фарэрскіх астравоў не пацвердзіла афармленне дакументаў, якія суправаджалі гэтую партыю рыбы. Дзе насамрэч знаходзіцца радзіма ласося — так і засталося загадкай.

«Служба таксама адрасавала беларускім калегам просьбу спыніць афармленне на адрас расійскіх атрымальнікаў ветэрынарных сертыфікатаў на рыбапрадукцыю, якая паступае на тэрыторыю рэспублікі з прадпрыемстваў трэціх краін, якія ўдзельнічаюць у нелегальных схемах паставак рыбнай прадукцыі», — паведаміла журналістам дарадца кіраўніка Рассельгаснагляду Юлія Мелано.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?