Аляксандр Лукашэнка і начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка. Фота: mogilev.by

Аляксандр Лукашэнка і начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка. Фота: mogilev.by

Цэнтры кібербяспекі з'явяцца таксама пры іншых дзяржаўных органах і арганізацыях. Іх пералік вызначаць на працягу года.

Задачы — папярэдзіць і мінімізаваць наступствы кібератак.

Каардынаваць усё будзе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку. Ён будзе ацэньваць абстаноўку, узаемадзейнічаць з міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях рэагавання на кіберінцыдэнты (напрыклад, у рамках форуму FIRST), заказваць праграмы і праекты, даследаванні ў галіне бяспекі.

Таксама ён будзе выносіць абавязковыя для выканання прадпісанні для дзяржорганаў і аператараў элекрасувязі.

Створаць таксама нацыянальную каманду рэагавання на кіберінцыдэнты — CERT.BY.

Функцыі цэнтраў кібербяспекі пры дзяржарганізацыях могуць ускладацца на падначаленыя ім юрасобы і структурныя падраздзяленні. Гэтыя цэнтры будзе атэстоўваць ААЦ.

Функцыі аўтарызаванага аператара электрасувязі — на «Беларускіх воблачных тэхналогіях». 

Ва ўказе сказана, што кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый нясуць персанальную адказнасць за кібербяспеку.

Мэта ўсяго гэтага — «павысіць узровень абароны нацыянальнай інфармацыйнай структуры ад знешніх і ўнутраных пагроз».

Ва ўказе прыведзены пералік крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі. У яго ўвайшлі:

  • «Белдзяржстрах»
  • «Брэстэнерга»
  • «Віцебскэнерга»
  • «Гроднаэнерга»
  • «Прамтрансінвест»
  • «Мінскэнерга»
  • «Магілёўэнерга»
  • «Беларускія воблачныя тэхгалогіі»
  • Банкаўскі працэсінгавы цэнтр
  • Белаграпрамбанк
  • Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр
  • «Газпрам трансгаз Беларусь»
  • «Гомельтранснафта Дружба»
  • «Гродна Азот»
  • Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
  • «Нафтан»
  • небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора»
  • Беларусбанк
  • Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат
  • Беларуская атамная электрастанцыя
  • Інфармацыйна-выліковы цэнтр Міністэрства фінансаў
  • Нацыянальны цэнтр абмену трафікам
  • Нацыянальны цэнтр электронных паслуг
  • «Белтэлекам»
  • Белгазпрамбанк
  • «Мабільныя ТэлеСістэмы»
  • «А1»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?