Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Паводле паведамлення літоўскага боку, Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі ў аднабаковым парадку спыняе ўзаемадзеянне з мытнымі і памежнымі службамі Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску, паведамляе Памежны беларускі камітэт.

Прычыны спынення ўзаемадзеяння ў паведамленні не пазначаныя.

Супрацоўніцтва ажыццяўлялася на падставе дакумента, падпісанага бакамі 4 лістапада 2019 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?