Фота: скрыншот з відэа
Аляксандр Лукашэнка напісаў у віншаванні, што беларусы заўсёды былі нацэленыя на мірнае і прыязнае суіснаванне, а шматвяковае суседства ўсталявала паміж нашымі народамі непарыўныя сувязі, падмуркам якіх з'яўляюцца сумесныя сем'і, шчырая дружба, агульны бізнэс, памяць, гісторыя.
Разам з тым, на думку Лукашэнкі, «нягледзячы на беспаспяховыя спробы літоўскай кіруючай эліты змяніць абраную беларускім народам уладу, неабгрунтавана варожую і хлуслівую палітыку ў дачыненні да нашай краіны, Беларусь была і застаецца адкрытай для жыхароў Літвы, настроенай на супрацоўніцтва і дыялог».
Сведчаннем гэтага Лукашэнка называе рашэнне аб працягненні на 2023 год бязвізавага парадку ўезду.
Таксама Лукашэнка пажадаў грамадзянам Літвы найхутчэйшага аднаўлення дзяржаўнага, палітычнага і эканамічнага курсу, які адказваў бы «сапраўдным інтарэсам літоўскага народа».





