У пастанове, падпісанай начальнікам Баранавіцкага ГАУС А. Студзенічнікам і санкцыянаваным намеснікам Баранавіцкага міжраённага пракурора А. Хвалько, пазначана, што былі разгледжаныя «матэрыялы праверак па факце парушэння заканадаўства аб СМІ». Якія парушэнні — не ўдакладняецца. Але пералічваюцца відэа, апублікаваныя на YouTube-канале Intex-press.

Сярод іх «Што папрасілі б у Дзеда Мароза жыхары Баранавічаў (дзе, як удакладняецца ў пастанове, адным з інтэрв'юяваных з'яўляўся мясцовы жыхар «з указаннем яго імя і прозвішча), «Пра што б спыталі кіраўніка горада, распавялі жыхары Баранавічаў» і «Прадукцыю якіх прадпрыемстваў з Баранавічаў можна пастаўляць у Афрыку».

Як адзначаецца ў дакуменце, зрабіць агляд пастаноўлена, «улічваючы наяўнасць дастатковых падстаў меркаваць, што ў ходзе агляду <…> могуць быць выяўленыя сляды адміністрацыйнага правапарушэння, іншыя матэрыялы, аб'екты, высветленыя іншыя абставіны, якія маюць значэнне для справы аб адміністрацыйным правапарушэнні».

Падчас агляду забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі, уключаючы асабістыя ноўтбукі супрацоўнікаў Intex-press, а таксама камп'ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзела.

Карэспандэнта, які кантактаваў з гараджанамі на вуліцах Баранавічаў, на 16 лютага выклікалі ў Баранавіцкі ГАУС.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
18