«Мы як працавалі, так і працуем. Нашы вайскоўцы як неслі сваю службу, так і нясуць. Мабілізацыю мы ніякую не аб'яўлялі і не збіраемся яе праводзіць і аб'яўляць. Але да вайны рыхтуемся ў плане таго, каб на нас не была здзейсненая агрэсія. Вось і ўсё. Беларусы абсалютна ў гэтым плане могуць быць спакойныя», — запэўніў ён.

«Нашы людзі павінны займацца кожны сваёй справай і жыць абсалютна спакойна», — дадаў Лукашэнка.

Што тычыцца асобных заклікаў ледзь не бегчы з Беларусі, Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гэты гвалт хутка спадзе і гэта проста інфармацыйная кампанія, якая цяпер разгорнутая ў пэўных мэтах.

«Значыць, яны думаюць штосьці стварыць у Беларусі. Або проста дадатковую тут падняць хвалю», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?