Фота: rupec.ru
Сінтэтычны каўчук выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у вытворчасці шын. Паводле звестак Politico, Расія ў 2021 годзе экспартавала матэрыялу амаль на 2 млрд даляраў, з гэтай сумы ў ЕС — прыкладна на 700 млн даляраў.
Некаторыя віды гумы ўжо патрапілі пад санкцыі ў папярэдніх пакетах, што прывяло да перакрыцця дадатковых патокаў даходу Расіі.
Еўракамісія прапануе ўвесці новыя санкцыі на імпарт каўчуку з РФ. Аднак калі Польшча падтрымлівае ініцыятыву, то Італія і Германія выступаюць супраць.
Раней паведамлялася, што дзясяты пакет абмежаванняў у дачыненні да Расіі мелі намер узгадніць да першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.





