Паводле інфармацыі брэсцкай «Вясны», жанчына з канца снежня знаходзіцца пад хатнім арыштам. Людмілу Мікалаеўну абвінавачваюць паводле арт. 341 КК РБ (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). У ролі суддзі выступіць Іна Клышпач, якая неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды.
Падобна, крымінальная справа звязаная з нанясеннем фламастарам пратэсных надпісаў у Брэсце. Раней сілавікі заяўлялі аб затрыманні 68-гадовай пенсіянеркі, якая напісала на прыпыначным пункце «Не вайне» і «Жыве Беларусь!».





