Фота: УНІАН
«На гэты момант мы дасягнулі плато — далейшай дэградацыі не адбываецца. Мы можам аднаўляць у тым жа тэмпе, што і разбурэнне, а часам нават хутчэй», — сказаў Кудрыцкі.
На яго думку, Масква страчвае здольнасць наносіць «значны ўрон» украінскай энергасістэме, аднак, па прагнозах Кудрыцкага, вясна і лета ўсё роўна «могуць быць няпростымі».
«Калі абстрэл спыніцца і нам дадуць магчымасць аднавіцца без перапынку, то, хутчэй за ўсё, мы даможамся працяглага бездэфіцытнага перыяду, але на гэта нельга разлічваць», — кажа ён.
Па словах Кудрыцкага, прамая шкода энергасістэме Украіны складзе «сотні мільёнаў даляраў», а эканамічная шкода — «мільярды».





